БЕЛ Ł РУС

На Браслаўскіх азёрах знайшлі рэдкі аміячны грыб

4.05.2026 / 21:23

Nashaniva.com

У нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» навукоўцы ўпершыню знайшлі рэдкі і маладаследаваны грыб — бісанектрыю наземную, якую яшчэ называюць «аміячным» грыбам.

Бісанектрыя наземная. Фота: nauka_braslavpark / threads.com

Гэты від расце ў месцах, багатых азотам. Звычайна гэта глеба або іншыя субстраты, насычаныя прадуктамі жыццядзейнасці дзікіх жывёл. Менавіта з-за такой асаблівасці грыб і атрымаў сваю неафіцыйную назву.

Як правіла, бісанектрыя наземная з’яўляецца ў лясах у вясновы перыяд — з красавіка да сярэдзіны чэрвеня.

Раней гэты від грыбоў не ўваходзіў у спіс зафіксаваных у нацыянальным парку «Браслаўскія азёры», таму яго знаходка лічыцца новай для гэтай тэрыторыі.

Чытайце таксама:

«Эфект вечнага лета». У Беларусі ўжо ў канцы красавіка дзе-нідзе растуць падасінавікі

У палескіх лясах знайшлі незвычайны для Беларусі грыб

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?

У беларускіх лясах ужо пайшлі першыя смаржкі

Каментары да артыкула