БЕЛ Ł РУС

Прызналі неналежнай рэкламу адной з марак шакаладу. Пабачылі сэксуальны падтэкст

5.05.2026 / 10:56

Nashaniva.com

Гаворка ідзе пра шакалад Oboldini кандытарскай арганізацыі «Шакаладава» ў форме палачак, паведамляе Міністэрства па антыманапольным рэгуляванні і гандлі.

Рэклама змяшчае тэкст «Моцныя палачкі. 12,5 см гэта норма» і візуальнае адлюстраванне шакаладных палачак і лінейкі, што стварае ў спажыўцоў прамую асацыяцыю з сэксуальным значэннем, парушае агульнапрынятыя нормы маралі і маральнасці і ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства аб рэкламе з’яўляецца неэтычнай.

Таксама ўстаноўлена распаўсюджванне ТАА «Дзівіян ІКА» неналежнай рэкламы наступнага зместу: «Упершыню ў Беларусі! На пастаяннай аснове. Музей піцы! Адукацыйна-забаўляльны праект», «Музей піцы ў Мінску — месца, дзе вас чакае сапраўднае пагружэнне ў гісторыю, культуру і мастацтва стварэння адной з самых любімых страў», «Адукацыйна-забаўляльны праект Салодкі музей», «Музей шакаладу горада Мінска».

Інфармацыя змяшчае недакладныя звесткі пра дзейнасць кампаніі і ўводзіць у зман, выкарыстоўваючы слова «музей», паколькі таварыства не ўключана ў рэестр музеяў, паведаміў МАРГ

Чытайце таксама:

Беларусы 25 гадоў лічылі гэты брэнд прысмакаў расійскім — і прынцыпова яго ігнаравалі

Каментары да артыкула