Ежа1515

Беларусы 25 гадоў лічылі гэты брэнд прысмакаў расійскім — і прынцыпова яго ігнаравалі

Многія беларусы ў шоку, што прысмакі брэнда «Шакаладава» вырабляюць у Беларусі: «Рэальна? Па назве думала, што Расія — і нават у рукі не брала».

У Threads кампаніі з’явіўся допіс: «Нарадзіўся. Вырабляеш у Беларусі 25 гадоў якасныя і смачныя прысмакі. Усе думаюць усё яшчэ, што вы расійская кампанія».

Шмат для каго гэта стала сапраўды адкрыццём — рускамоўную назву «Шоколадово» інтуітыўна асацыявалі з Расіяй.

Хоць, аказваецца, прадукцыю пад брэндам «Шакаладава» выпускае ААТ «Мантбрук» на фабрыцы ў Калядзічах пад Мінскам.

«У столькі гадоў даведалася, што вы з Беларусі», «У вас яшчэ падабенства з «Яшкіна», жоўты колер, надпіс…», «Я заўсёды лічыла вас танным расійскім вытворцам недзе з-пад Бранска. Змяніце назву!» — пішуць людзі.

Людзі прызнаваліся, што прынцыпова ігнаравалі прадукцыю «Шакаладава», бо былі ўпэўнены ў расійскім паходжанні прысмакаў: «Кожны раз праходзіла міма, бо думала, што вы расійская фабрыка, а мне расійскае звычайна нясмачнае. Проста заканчваецца на —ова, а ў мяне асацыяцыя, што гэта расійскае паселішча», «Таксама не купляў праз назву. Думаў, расійская хімія».

Былі і менш прынцыповыя каментатары: «А я і думаю: неяк на дзіва смачна для расійскага вытворцы».

Нехта пачаў прапаноўваць альтэрнатыўныя варыянты назвы — Шакалодзішчы, Шакаладавічы, Шакаладзінск, Шакаладзечна, і нават Шакаладаўшчына.

Былі прапановы дадаць нешта беларускае на абгортку — буслоў, зуброў, валошкі. І, канешне, даваць на абгортцы інфармацыю па-беларуску: «Пішыце па-беларуску і не дурыце галаву людзям».

Каментары15

  • Пост-каланіяльны маркетынг
    16.04.2026
    1) Вазьмем максімальна расійскую назву, каб прадавацца ў Маскве
    2) Дадаём "Ѣ" і лубочную эстэтыку для традыцыйнасці
    3) ....
    4) Мы - беларускі брэнд!
  • Рлол
    16.04.2026
    Как было "Шакалядзiчы" - не было б пытанняу́. Як назвалі, так і плыве.
  • :(
    16.04.2026
    А конфеты с кокосиком у них правда вкусные. Но с названием реально бела

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю31

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць