БЕЛ Ł РУС

Лукашэнку закарцела мець пад Мінскам яблыневы сад

5.05.2026 / 20:33

Nashaniva.com

На нарадзе з кіраўніцтвам урада 5 мая Аляксандр Лукашэнка падзяліўся ідэяй, як можна выкарыстаць меліяраваныя ўчасткі каля Мінска, якія цяпер належаць агракамбінату «Дзяржынскі».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

Па словах Лукашэнкі, гэтая мясцовасць яму спадабалася, і таму на ёй трэба закласці вялікі яблыневы сад.

Бачыць ён таксама, каму гэты праект можна даручыць — кіраўніку фермерскай гаспадаркі з-пад Маладзечна «Спартан-агра» Ігару Абрамчыку.

Лукашэнка думае, што стварэнне буйнога саду каля сталіцы магло б забяспечыць Мінск яблыкамі ў поўным аб’ёме і паменшыць залежнасць ад паставак з іншых рэгіёнаў і краін.

Чытайце таксама:

Аршанскі мясакамбінат далучаць да агракамбіната «Дзяржынскі»

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню

Крэмль анансаваў сустрэчы Пуціна 9 мая з Фіца і Лукашэнкам

Каментары да артыкула