БЕЛ Ł РУС

Першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі «Арсенал»

6.05.2026 / 01:19

Nashaniva.com

У паўфінальным матчы ў адказ англійская каманда мінімальна перамагла мадрыдскі «Атлетыка» з лікам 1:0.

Фота: AP Photo/Alastair Grant

Адзіны гол у сустрэчы забіў Букаё Сака напрыканцы першага тайма, апярэдзіўшы ўсіх на дабіванні. Гэты мяч стаў вырашальным, бо першы матч завяршыўся ўнічыю 1:1. Па суме двух гульняў «Арсенал» выйграў 2:1.

Увогуле гульня атрымалася напружанай і асцярожнай: абедзве каманды дзейнічалі акуратна, з мінімальнай колькасцю небяспечных момантаў. У другім тайме «Атлетыка» спрабаваў адыграцца, але абарона гаспадароў поля вытрымала ціск.

Такім чынам, «Арсенал» выйшаў у фінал турніру і чакае суперніка, які вызначыцца ў супрацьстаянні мюнхенскай «Баварыі» і парыжскага «Пары-Сэн-Жэрмэн».

Чытайце таксама:

Зборная Беларусі па футболе згуляе таварыскі матч з Буркіна-Фасо

У Швейцарыі футбольны чэмпіянат выйграла каманда, якая год таму выступала ў другім дывізіёне

Віктар Ганчарэнка сустрэўся з беларускім вундэркіндам з мадрыдскага «Рэала» ФОТАФАКТ

Галкіпер зборнай Мексікі паедзе на шосты чэмпіянат свету па футболе

Каментары да артыкула