Спорт88

Віктар Ганчарэнка сустрэўся з беларускім вундэркіндам з мадрыдскага «Рэала» ФОТАФАКТ

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Віктар Ганчарэнка сустрэўся з надзвычай таленавітым падлеткам Аляксеем Маёравым, які вучыцца футболу ў акадэміі мадрыдскага «Рэала» і рэгулярна збірае водгукі захаплення ад спецыялістаў. Іх сумеснае фота апублікавалі ў тэлеграм-канале Беларускай федэрацыі футбола (АБФФ)

Фота: АБФФ

«Пастаянны кантакт з перспектыўнымі футбалістамі, якія ў будучыні змогуць абараняць гонар нашай краіны на міжнародным узроўні — ключавая частка стратэгіі развіцця беларускага футбола на гэты момант», — пракаментавала фота прэс-служба АБФФ.

14‑гадовы Аляксей ужо два гады займаецца ў структуры мадрыдскага «Рэала» і лічыцца адным з самых перспектыўных еўрапейскіх вундэркіндаў свайго пакалення.

Аляксей — унук вядомага ў мінулым футбаліста мінскага «Дынама» Аляксандра Кісценя. У свае 14 гадоў ён ужо паспеў папрацаваць у сістэмах розных клубаў: мінскага «Дынама», «Мінска», а таксама крыху пагуляць у сістэме маскоўскага «Спартака», пасля чаго пераехаў у Іспанію, дзе займаўся футболам у школах «Эспаньёла» і «Серданьёлы». Там яго і заўважылі скаўты іспанскіх грандаў — мадрыдскага «Рэала» і «Барселоны», якія нават спаборнічалі за тое, хто будзе шліфаваць майстэрства ўзыходзячай зоркі.

Каментары8

  • политзек
    03.05.2026
    чтобы защищать "честь страны", надо чтобы у страны появилась эта самая ЧЕСТЬ. иначе будешь защищать честь гауляйтера и его опричников.. вот как известные теннисистки и биатлонистки.
  • Ё
    03.05.2026
    Футбольны вундэркінд, гэта нешта новенькае. Я так разумею, рэдакцыя НН лічыць, што хлопец не проста пінае мячык, а кожны раз вылічае лагарыфмічную формулу палёту мяча. Цікава, а ці бываюць вундэркінды па стральбе з лука ?
  • Чытач
    03.05.2026
    Раскаталі губу. Калі хлопец з дзяцінства ў Гішпаніі, то нафіг яму тая беларуская зборная.
    І добра, што ў рашцы не затрымаўся.
    Хлопец сваім талентам будуе сваю будучыню і бацькі ўкладаюцца. Можна толькі пажадаць поспехаў.
    А стратэгі з АБФФ хай ідуць чарговы ліст у падтрымку сіпатага пішуць.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць