Нафта таннее другі дзень запар
Цэны на нафту працягваюць зніжацца ў сераду раніцай пасля падзення па выніках таргоў у аўторак.
Фота: Dan Kitwood / Getty Images
Ліпеньскія ф’ючарсы на гатунак Brent на лонданскай біржы ICE Futures паводле даных на 8:09 таргуюцца па $108,1 за бараль — на $1,77 (1,61%) ніжэй, чым на закрыцці папярэдніх таргоў. Напярэдадні гэтыя кантракты патаннелі на $4,57 (4%), да $109,87 за бараль.
Ф’ючарсы на нафту West Texas Intermediate (WTI) на чэрвень на электронных таргах New York Mercantile Exchange (NYMEX) знізіліся ў цане да гэтага часу на $1,86 (1,82%), да $100,41 за бараль. Па выніках папярэдняй сесіі іх кошт паменшыўся на $4,15 (3,9%), да $102,27 за бараль.
У цэнтры ўвагі рынку застаецца сітуацыя на Блізкім Усходзе.
Дональд Трамп заявіў у аўторак пра «значны прагрэс у дасягненні поўнага і канчатковага пагаднення» з Іранам. Ён таксама паведаміў, што ЗША «на кароткі перыяд» прыпыняюць «Праект Свабода» па суправаджэнні суднаў праз Армузскі праліў. каб ацаніць магчымасці дапрацоўкі і заключэння мірнай здзелкі з Тэгеранам.
Гэтая заява была ўспрынята як сігнал пра магчымую дээскалацыю і выклікала надзеі на паступовае аднаўленне паставак з Персідскага заліва.