У Маладзечне з фуры на дарогу вываліліся свіныя тушы ВІДЭА
На ажыўленым скрыжаванні амаль у цэнтры Маладзечна адбылося незвычайнае здарэнне. З грузавіка, які перавозіў свіныя паўтушы, вывалілася некалькі дзясяткаў кілаграмаў сырога мяса, піша Kraj.by.
Скрыншот з відэа
Як мяркуецца, машына рабіла паварот з вуліцы Вялікі Гасцінец на вуліцу Міру і, хутчэй за ўсё, падчас манеўру заднія дзверы кузава расчыніліся. У выніку некалькі тушаў апынуліся на асфальце.
Скрыншот з відэа
Відэа знялі відавочцы і апублікавалі ў сацсетках. Яно хутка разляцелася па пабліках — людзі жартуюць пра «мясны дождж» і хвалююцца наконт санітарнай бяспекі прадуктаў.
На відэа зафіксавана, як трое мужчын аператыўна, уручную збіраюць упалыя свіныя тушы і загружаюць іх назад у кузаў.
Чытайце таксама:
Дзе-нідзе ў Беларусі прайшоў буйны град ФОТЫ