Мак.by прыпыніў будаўніцтва рэстарана ў Барысаве
Кампанія Мак.by, афіцыйны аператар сеткі рэстаранаў хуткага харчавання ў Беларусі, прыняла рашэнне не рэалізоўваць будаўніцтва новага аб’екта на раней абраным зямельным участку ў Барысаве. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі прадпрыемства, піша «Мінская праўда».
Фота ілюстрацыйнае
На прадпрыемстве ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра адмову ад канкрэтнай лакацыі, а не ўвогуле пра адмову ад планаў працаваць у гэтым горадзе. Цікавасць да адкрыцця рэстарана ў Барысаве нібыта захоўваецца.
«У цяперашні час кампанія сканцэнтраваная на пошуку альтэрнатыўнай лакацыі, якая будзе ў поўнай меры адпавядаць патрабаванням да выгады размяшчэння, інфраструктуры, транспартнай даступнасці і доўгатэрміновага развіцця аб’екта», — пракаментавалі сітуацыю ў Мак.by.
Раней абмяркоўвалася будаўніцтва ўстановы на адным з участкаў у межах горада. Гаворка ішла пра пляцоўку ў раёне вуліцы Гагарына — паблізу буйных жылых масіваў і ажыўленай трасы.
На сённяшні дзень сетка Мак.by налічвае некалькі дзясяткаў рэстаранаў па ўсёй Беларусі. Барысаў застаецца адным з гарадоў, дзе кампанія пакуль не прадстаўленая.
Чытайце таксама:
Рэстаран Мак.by адкрыюць у Баранавічах
Мак.by выпусціў бургер з квашанай капустай
«Што вы гадасць амерыканскую падсоўваеце?» Лукашэнка загадаў, каб у Мак.by было ўсё беларускае
Лукашэнка паводзіць сябе ў «макдональдсе» як у савецкай сталоўцы. І думае, што гэта крута