«Што вы гадасць амерыканскую падсоўваеце?» Лукашэнка загадаў, каб у Мак.by было ўсё беларускае
Яму паведамілі, што са жніўня ўся бульба ў рэстаранах — з Талачына.

«Каб з Mak.by з 1 кастрычніка не было ніводнага кавалка імпартнай бульбы. І катлеты. Там павінна быць беларускае. Што вы гэтую гадасць амерыканскую людзям падсоўваеце?» — сказаў Лукашэнка падчас наведвання Магілёўскай вобласці.
Яму паведамілі, што са жніўня ўся бульба ў Мак.by — з Талачына.
У лістападзе 2022 года стала вядома, што Mcdonald's сыходзіць з беларускага рынку. Яго месца збіралася заняць расійская сетка фастфуду «Вкусно — і точка». Але тады Аляксандр Лукашэнка, каментуючы сыход Mcdonald's, заявіў, што яго месца павінны заняць беларускія прадпрыемствы і вытворцы. Так прыход «Вкусно — і точка» не адбыўся, а экс-Mcdonald's працягнуў працаваць пад незразумелым брэндам «Мы адкрыты». У красавіку 2023 года кампанія «КСБ Вікторы рэстараны» падала заяўку на рэгістрацыю новага гандлёвага знака, пасля чаго сетка рэстаранаў хуткага харчавання змяніла назву на «МАК.by».
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
-
«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра ваенныя страты
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
Две недели назад любил.