БЕЛ Ł РУС

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове

8.05.2026 / 09:18

Nashaniva.com

Закрыта 13 аэрапортаў, у тым ліку ў Сочы і Мінводах. 

З-за трапляння беспілотніка Узброеных сіл Украіны ў будынак аэранавігацыі ў Растове-на-Доне прыпынена праца паўднёвых аэрапортаў. Часова закрытыя Астрахань, Уладзікаўказ, Валгаград, Геленджык, Грозны, Краснадар, Махачкала, Магас, Мінеральныя Воды, Нальчык, Сочы, Стаўрапаль, Эліста, паведамляе Mash.

Цяпер спецыялісты аналізуюць працаздольнасць абсталявання і карэктуюць расклад.

Паведамляецца, што авіярух на поўдні Расіі спынены да 11 мая.

Чытайце таксама:

Украіна атакуе: гараць НПЗ у Яраслаўлі, завод у Растове-на-Доне, станцыя ў Пермі. СПА працуе пад Масквой

Зяленскі: Расія нават не імітуе, што прыпыняе агонь

Каментары да артыкула