Вайна22

Зяленскі: Расія нават не імітуе, што прыпыняе агонь

«Як і па выніках мінулага дня, па выніках сённяшняга Украіна будзе дзейнічаць люстэркава. Мы будзем абараняць нашы пазіцыі і жыццё людзей», — напісаў прэзідэнт Украіны.

Фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэслівае, што з боку Расіі не было нават імітацыйнай спробы спыніць агонь. Пра гэта кіраўнік Украіны напісаў у сваім тэлеграм-канале.

«На працягу мінулай ночы расійская армія працягвала наносіць удары па ўкраінскіх пазіцыях. Па стане на 7‑ю раніцы было зафіксавана ўжо больш за 140 абстрэлаў пазіцый на фронце. Расіяне правялі за гэтую ноч 10 штурмавых дзеянняў, і найбольш — на славянскім кірунку», — падкрэсліў Зяленскі.

Таксама, паводле слоў прэзідэнта, акупантамі было нанесена больш за 850 удараў дронамі розных тыпаў: FPV, «Ланцэт» і іншымі. Былі і ўдарныя дроны. Не спынялася і выкарыстанне разведвальных дронаў у небе прыфрантавых населеных пунктаў.

«Усё гэта выразна сведчыць пра тое, што з расійскага боку нават імітацыйнай спробы спыніць агонь на фронце не было. Як і па выніках мінулага дня, па выніках сённяшняга Украіна будзе дзейнічаць люстэркава. Мы будзем абараняць нашы пазіцыі і жыццё людзей. Расія павінна завяршыць сваю вайну, і кожны рэальна гэта заўважыць, калі пачнецца рух да міру», — заявіў Зяленскі.

У Паветраных сілах Узброеных сіл Украіны паведамілі, што ў ноч на 8 мая Расія атакавала Украіну 67 дронамі тыпу «Шахед», «Гербера», «Італмас» і дронамі-імітацыямі «Пародыя» з напрамкаў: Курск, Арол, Бранск, Прыморска-Ахтарск, Мілерава — РФ, Гвардзейскае — Крым.

Каментары2

  • Отец Засандалий
    08.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    08.05.2026
    А расейцы кажуць (захарава, мядзьведзяў, прапаганда), што Украіна не спыняецца, глыбінны народ гэта хАвае, чакаюць, калі расея адкажа якой-небудзь вундэрвафляй па тэрыторыі Украіны.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»4

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа50

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»4

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць