Беларусбанк уводзіць новыя ліміты для картак, каб бараніць кліентаў ад махляроў
Беларусбанк паведаміў, што ўводзіць абмежаванні для павышэння бяспекі аперацый па картках. З 15 чэрвеня 2026 года ліміты будуць дзейнічаць на пераводы ў адрас беларускіх кампаній, звязаных з азартнымі гульнямі, а таксама на пераводы і аплату купляў за мяжой.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
«Гэтыя меры дапамагаюць абараніць кліентаў ад махлярства і несанкцыянаваных спісанняў», — гаворыцца ў паведамленні.
З 15 чэрвеня 2026 года ўводзяцца абмежаванні на аперацыі, зробленыя за адзін месяц:
- для дэбетавых картак фізічных асоб: агульная сума пераводаў на карткі замежных банкаў і аплат, у тым ліку ў інтэрнэце, за межамі Беларусі — да 89 000 рублёў;
- для карпаратыўных картак: агульная сума аплат за межамі Беларусі, у тым ліку ў інтэрнэце — да 899 000 рублёў.
Чытайце таксама:
Нацбанк збіраецца знізіць стаўку рэфінансавання
Мінчук папрацаваў «інкасатарам Нацбанка» — як аказалася, у махляроў
Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць