Грамадства

Мінчук папрацаваў «інкасатарам Нацбанка» — як аказалася, у махляроў

Мужчына з Мінска двойчы злётаў за мяжу за грошы махляроў, а ў выніку сам апынуўся ўдзельнікам іх схемы, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У міліцыю звярнулася 29‑гадовая мінчанка, якую падманулі тэлефонныя ашуканцы. Спачатку ёй патэлефанавалі ў месенджары нібыта супрацоўнікі службы замены дамафонаў і пад нагодай афармлення заяўкі выманілі код з SMS. Потым з жанчынай звязаліся людзі, якія назваліся сілавікамі, і пераканалі яе, што ад яе імя нібыта пераводзяць грошы на злачынныя рахункі.

Каб «захаваць» ашчаджэнні, жанчыне прапанавалі задэклараваць наяўныя грошы. Яна перадала кур’еру больш за 53 тысячы рублёў.

Пазней высветлілася, што кур’ерам быў 29‑гадовы жыхар Мінска, які раней і сам стаў ахвярай падобнага падману. Махляры прымусілі яго ўзяць крэдыт на 17 тысяч рублёў нібыта для скасавання няісных пазык.

Гэтыя грошы мужчына адвёз за мяжу. Пасля вяртання яму паведамілі, што супраць яго нібыта праводзіцца праверка, а каб «вырашыць пытанне», трэба атрымаць станоўчую характарыстыку з Камітэта дзяржаўнага кантролю. Для гэтага яму прапанавалі папрацаваць «інкасатарам Нацбанка».

Кіруючыся інструкцыямі куратараў, мужчына забраў у жанчыны канверт з грашыма і зноў выехаў за мяжу. Толькі пасля вяртання мужчына зразумеў, што ўвесь гэты час дапамагаў махлярам, і звярнуўся ў міліцыю.

Па факце завялі крымінальную справу за махлярства. Сілавікі нагадваюць, што супрацоўнікі банкаў, дзяржорганаў і міліцыі ніколі не патрабуюць праз месенджары перадаваць грошы, пераводзіць іх на «бяспечныя рахункі» або аддаваць кур’ерам.

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць