БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Расія ва Украіне ваюе з НАТА

9.05.2026 / 10:46

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі выступіў падчас ваеннага параду на Краснай плошчы з нагоды Дня Перамогі.

У сваёй прамове ён шмат гаварыў пра гісторыю і зноў заявіў, што Расія пераможа ў вайне супраць Украіны, якую ён, як звычайна, назваў «спецыяльнай ваеннай аперацыяй», піша Бі-бі-сі.

У адносна кароткім выступленні Пуцін зноў заявіў, што супраць Расіі ваюе не толькі Украіна, але і ўвесь блок НАТА.

Ён таксама падзякаваў усім, хто ўдзельнічае ў вайне на расійскім баку, згадаўшы сярод іх не толькі вайскоўцаў, чыноўнікаў і вытворцаў, але і «ваенкараў».

Чытайце таксама:

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы

Побач з Пуціным на парадзе ўпершыню пасадзілі ўдзельніка вайны ва Украіне

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным у Крамлі «паўтара пытання»

Каментары да артыкула