Ізраіль зноў нанёс удары па поўдні Лівана
Армія Ізраіля нанесла новыя ўдары па поўдні Лівана, атакуючы больш за 85 аб’ектаў, звязаных з рухам «Хезбала». Паводле ізраільскага боку, цэлямі сталі склады зброі і ракетныя ўстаноўкі.
Фота: AP Photo / Mohammed Zaatari
Паводле паведамленняў СМІ, удары наносіліся па ваколіцах горада Набатыя, а таксама па некалькіх іншых населеных пунктах на поўдні краіны. Акрамя авіяцыі, выкарыстоўваліся і беспілотнікі.
Нягледзячы на тое, што паміж Ліванам і Ізраілем з 17 красавіка дзейнічае перамір’е, баі працягваюцца. Ліванская армія ў канфлікце ўдзелу не бярэ, а супраць Ізраіля выступае групоўка «Хезбала», якая не ўдзельнічала ў мірных перамовах.
У адказ «Хезбала» выпусціла некалькі ракет па ізраільскіх пазіцыях. Пра ахвяры або пацярпелых не паведамлялася. Прадстаўнікі руху заявілі, што гэта быў адказ на парушэнне рэжыму спынення агню.
8 мая Ізраіль таксама наносіў удары па поўдні Лівана. Паводле ліванскіх дзяржаўных медыя, за апошнія суткі ў выніку атак загінулі 14 чалавек, яшчэ некалькі атрымалі раненні. Сярод загінулых быў супрацоўнік грамадзянскай абароны, чый аўтамабіль атакаваў ізраільскі беспілотнік.
Чытайце таксама:
Ізраіль зноў нанёс удар па Ліване праз амаль месяц перапынку