БЕЛ Ł РУС

Запраўкі хацелі, каб у іх крамах адмянілі дзяржаўнае рэгуляванне цэн. Ім адказалі

9.05.2026 / 18:06

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) адхіліла прапанову сетак аўтазаправачных станцый адмяніць дзяржаўнае рэгуляванне цэн на тавары ў крамах пры АЗС.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Пытанне аб змяненні цэнавай палітыкі абмяркоўвалася на працоўнай сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў экспертаў, канцэрна «Белнафтахім» і буйных сетак АЗС. Сярод іх былі кампаніі «А-100 АЗС», «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт», «ЛУКОЙЛ Беларусь» і «Татбелнафтапрадукт».

Ініцыятыва заправачных сетак заключалася ў тым, каб зняць абмежаванні, устаноўленыя дзяржаўным рэгуляваннем цэн, у тым ліку пастановай урада №713. Аднак большасць удзельнікаў сустрэчы, як паведамляецца, яе не падтрымалі.

У МАРГ адзначылі, што дзейная сістэма кантролю цэн будзе і далей удасканальвацца, але не будзе адменена. Гэта азначае, што АЗС і звязаныя з імі гандлёвыя пункты і надалей не змогуць свабодна павышаць цэны на спажывецкія тавары без узгаднення з дзяржавай.

Чытайце таксама:

Кіроўца выпадкова заправіў поўны бак, а цяпер хоча вярнуць свае грошы. Ці мае ён рацыю?

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік

Каментары да артыкула