Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?
Памятную залатую манету Беларусі, прысвечаную 50‑годдзю ўтварэння ААН, прадаюць за 5 500 даляраў. Лот прадстаўлены на платформе eBay, заўважыў Myfin.by.
Фота: numisbids.com
Паводле інфармацыі Нацбанка, гэта першая беларуская памятная манета, уведзеная ў абарачэнне амаль 30 гадоў таму — 27 снежня 1996 года. Яна прысвечаная святкаванню 50‑й гадавіны Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Чаканіў манеты Каралеўскі манетны двор «Роял Мінт» у Лондане ў рамках міжнароднай манетнай праграмы.
Усяго па замове Нацбанка было выраблена 5 000 залатых манет наміналам 1 рубель. Асноўная частка тыражу была рэалізаваная на міжнародным нумізматычным рынку.
Прадавец цяперашняй выстаўленай на продаж манеты знаходзіцца ў ЗША. Пры гэтым дастаўка тавару ў Беларусь не робіцца.
Скрыншот з сайта ebay.com
Чытайце таксама:
Нацбанк пачынае прадаваць манеты з шэрай варонай
Фонд Талая зрабіў для ваеннага помніка ў Маскве сплаў з манет і прадметаў «СВА»
Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў
У Чэхіі турысты гулялі па гарах і знайшлі скрынку з золатам амаль на паўмільёна еўра