Сабаленка вылецела з турніру ў Рыме, нават толкам і не пачаўшы гуляць
На турніры WTA 1000 у Рыме беларуская тэнісістка Арына Сабаленка нечакана выбыла ўжо на стадыі 1/16 фіналу. Першая ракетка свету прайграла румынцы Саране Кырсці ў трох сэтах — 6:2, 3:6, 5:7.
Арына Сабаленка. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Christophe Ena / AP
Матч спачатку складаўся вельмі добра для Сабаленкі: першы сэт яна выйграла хутка і з вялікай перавагай. Але ў другой партыі яе гульня пагоршылася — з’явіліся памылкі на падачы, чым скарысталася суперніца.
У вырашальным сэце барацьба была роўнай, але пры ліку 2:2 Сабаленка страціла сваю падачу. Пазней ёй спатрэбіўся медыцынскі тайм-аўт, што можа сведчыць пра праблемы са здароўем або магчымую траўму.
Нягледзячы на гэта, беларуска здолела вярнуцца ў матч і зраўняць лік — 5:5. Аднак у канцоўцы Кырсця аказалася мацнейшай і давяла сустрэчу да перамогі.
Для румынскай тэнісісткі, якая цяпер займае 27‑е месца ў рэйтынгу WTA, гэта, магчыма, адна з найбольш важных перамог у сезоне. У 1/8 фіналу яе чакае сустрэча з 13‑й ракеткай свету чэшкай Ліндай Носкавай. А Сабаленка пакуль будзе адпачываць і, магчыма, лячыцца.
Чытайце таксама:
Міжнародныя федэрацыі лёгкай атлетыкі і тэніса пакуль не будуць здымаць абмежаванні з беларусаў
Сабаленка выбыла з турніру ў Мадрыдзе
Арыну Сабаленка прызналі спартсменкай года на прэстыжнай прэміі
Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны
Арына Сабаленка ў сінім футры стала тварам часопіса Esquire ФОТА