Спорт99

Міжнародныя федэрацыі лёгкай атлетыкі і тэніса пакуль не будуць здымаць абмежаванні з беларусаў

Пра рашэнні не прыслухоўвацца да выдадзенай 7 мая рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта ў справе зняцця міжнароднага бана з беларускіх спартсменаў паведамілі Сусветная лёгкаатлетычная федэрацыя (World Athletics) Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF).

Першая ракетка свету, беларуская тэнісістка Арына Сабаленка. Фота: Christophe Ena / AP

У World Athletics заявілі, што пакуль не бачаць дастатковых падстаў для змены сваёй пазіцыі. Паводле прадстаўнікоў арганізацыі, пытанне можа быць перагледжанае толькі тады, калі з’явяцца рэальныя прыкметы прасоўвання да мірных перамоў па Украіне.

У асацыяцыі падкрэслілі, што іх рада аднагалосна падтрымала рашэнне аб адхіленні, прынятае яшчэ ў сакавіку 2022 года і пазней пацверджанае ў 2023 і 2025 гадах.

З падобнай заявай выступіла і Міжнародная федэрацыя тэніса.

«Заява МАК не змяняе нашай пазіцыі па адхіленні федэрацый Беларусі і Расіі — санкцыі застаюцца ў сіле», — заявілі ў ITF.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне Расія і Беларусь фактычна былі адхіленыя ад большасці міжнародных спартыўных спаборніцтваў. Пры гэтым асобныя спартсмены маглі ўдзельнічаць у турнірах у нейтральным статусе, калі не падтрымлівалі вайну.

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў міжнародных федэрацыям дапускаць беларускіх спартоўцаў да спаборніцтваў пад дзяржаўным сцягам і з гімнам. Пры гэтым абмежаванні ў дачыненні да Расіі засталіся.

Каментары9

  • Ботам
    08.05.2026
    Супраць беларусы, каб пад чырвона зялёным выступалі лукашысты. Рэжым Лукашэнкі саўдзельнік нападу на Украіну. У вольнай Беларусі пад БЧБ будуць выступаць, а пакуль не, ябацькі няхай нават не мараць.
  • БЕЛАРУСЬ не удзельнічае ў гэтай вайне
    08.05.2026
    Ботам, імперскім ботам- не наша вайна, і нічога з РБ ва Украіну не ляціць, гэта усё ЭЗ-лавецкая & 🇷🇺 імперская лухта. Украіна сумесна з ЭЗ ЛЕВАКАМІ, трымае РБ ў аблозе ужо 5 год. Пры гэтым БЕЛАРУСЬ не удзельнічае ў гэтай вайне, Нам зямлі хапае ⚪🔴⚪ сваёй. МЫ АХВЯРЫ маскоўскага ІМПЕРЫЯЛІЗМУ. І няма сяброў - братоў а ёсць толькі інтарэсы.
  • 92% на маскоўскай мове навучаюць
    08.05.2026
    Ботам, " Беларусі пад БЧБ" які БЧБ ? 92% на маскоўскай мове навучаюць беларускіх дзяцей сёння, дзе мы, а дзе БЧБ (ВКЛ). "Валет", (Трамп, Пазьняк) прымушае ў хаце на мове ворагаў размаўляць?

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць