«Беларусьфільм» выклаў на ютубе дзве свае ідэалагічныя стужкі
Гаворка пра фільмы «Ліст чакання» і «На іншым беразе», стужкі выйшлі ў 2023 годзе, заўважыў канал «Священный Белавуд».
Кадр з фільма «На іншым беразе»
«Ліст чакання» — стужка Аляксандра Яфрэмава. У ёй гаворка ідзе пра беларускіх дактароў-трансплантолагаў, якія адмаўляюцца эміграваць за мяжу і застаюцца працаваць у Беларусі.
«На іншым беразе» — стужка расіяніна Андрэя Хрулёва па сцэнары расіяніна Івана Крываручкі. Гісторыя супрацьстаяння Заходняй, акупіраванай палякамі, і Усходняй Беларусі, акупаванай саветамі, у 1925 годзе.
Чытайце таксама:
Як фільм «На іншым беразе» ацанілі гледачы на кінаплатформах
Паглядзелі фільм «На іншым беразе». Расказваем сюжэт і тое, што пабачылі ў кінатэатры