БЕЛ Ł РУС

Выбары ў Каардынацыйную раду перанясуць амаль на дзень

10.05.2026 / 21:40

Nashaniva.com

Выбары ў Каардынацыйную раду IV склікання пройдуць 11—17 траўня.

Спікер КР Арцём Брухан і віцэ-спікерка Лізавета Пракопчык. Фота: Каардынацыйная рада

Яны павінны былі пачацца ўжо гэтай ноччу, але пасля публікацыі «Нашай Нівы» з пытаннямі і асцярогай, якія ёсць да кампаніі, што будзе апрацоўваць пашпарты ўдзельнікаў галасавання, вырашана было ненадоўга адкласці працэс, каб пераканацца ў бяспецы працэдуры.

Выбары пачнуцца 11 траўня а 22.00 па мінскім часе.

Павел Лібер на экстранным пасяджэнні пракаментаваў асноўныя прэтэнзіі да кампаніі, што будзе апрацоўваць пашпарты ўдзельнікаў галасавання.

«Статус кампаніі: Sumsub — не нішавы гулец, а сусветны лідар, што два гады запар пацвярджае аўтарытэтнае агенцтва Gartner. Сярод 4000 кліентаў сэрвісу — такія гіганты, як Vodafone, Duolingo і TransferGo.

Бяспека даных: Кампанія мае найвышэйшыя сертыфікаты стандартаў бяспекі і працуе паводле еўрапейскіх патрабаванняў GDPR. Усе даныя захоўваюцца на серверах у Германіі. Sumsub таксама супрацоўнічае з Інтэрпалам у пытаннях даследаванняў і трэнінгаў.

Інцыдэнты з уцечкамі: У кампаніі былі два інцыдэнты, звязаныя з уцечкай даных, якія яна самастойна і наўмысна апублічыла. Першы выпадак тычыўся толькі службы падтрымкі партнёраў і не закрануў біяметрыю ці пашпарты. Другі быў выкліканы памылкай самога партнёра, які выклаў ключ доступу ў публічную прастору, што не з'яўляецца хібай сістэмы Sumsub.

Паходжанне ўласнікаў: Заснавальнікі кампаніі нарадзіліся ў Расіі і маюць ізраільскія пашпарты. Яны не жывуць у РФ больш за 7 гадоў і пасля пачатку поўнамаштабнай вайны цалкам адмовіліся ад выкарыстання расійскага і беларускага софту».

Старт выбараў адклалі на 22 гадзіны пазней, каб завяршыць тэхнічны прагон разам з сябрамі камісіі і гарантаваць бездакорную працу сістэмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула