БЕЛ Ł РУС

Галівудская актрыса Джыліян Андэрсан напісала пра свой удзел у беларускай выставе

10.05.2026 / 23:32

Nashaniva.com

Яна агучвала гісторыі палітвязняў.

Актрыса Джыліян Андэрсан. Фота: gilliana / Instagram

Галівудская актрыса Джыліян Андэрсан, вядомая многім па ролі ў серыяле «Сакрэтныя матэрыялы», удзельнічала ў стварэнні беларускага павільёна «Official. Unofficial. Belarus» для Венецыянскага біенале. 

У сторыз інстаграма яна напісала:

«Я ганаруся тым, што працавала разам з гэтай камандай, даўшы свой голас для запісаных сведчанняў нядаўна вызваленых беларускіх палітычных зняволеных у межах гэтага праекта.

Іх моцныя гісторыі расказваюць пра тое, што значыць страціць свой дом і сваю сям'ю; пра тое, як нанова знайсці сябе і паспрабаваць стварыць новы дом у іншай краіне. Данесці гісторыі гэтых мужных людзей да свету жыццёва важна».

У акаўнта актрысы ў інстаграме 3,7 мільёна падпісчыкаў.

Гісторыі палітзняволеных агучвалі таксама акцёры Джуд Лоў, Стывен Фрай, Джаана Ламлі.

Беларускую выставу на біенале зрабіла каманда Беларускага свабоднага тэатра разам з мастакамі і кампазітарамі. Куратаркі праекта — Наталля і Даніэла Каляда.

Чытайце таксама:

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

«Беларусь — прыгожая, чыстая, але яе душаць кірзавыя боты». Беларускі павільён у Венецыі стаў сенсацыяй

Мария Колесникова засветилась на акции протеста Pussy Riot и Femen против участия России в Венецианской биеннале ФОТОФАКТ

Каментары да артыкула