БЕЛ Ł РУС

Кароль Малайзіі вярнуўся дахаты з пуцінскага парада з расійскім лімузінам

11.05.2026 / 20:03

Nashaniva.com

Кароль Малайзіі Султан Ібрагім Ісмаіл, які сёлета наведаў парад Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве, пакінуў Расію з новым лімузінам расійскай маркі Aurus Senat, піша The Moscow Times.

Фота: фэйсбук-старонка караля Малайзіі

У сваім паведамленні ў Facebook малайзійскі палітык назваў атрыманне аўтамабіля «асаблівым гонарам» і адзначыў, што ён сімвалізуе сяброўства і добрыя адносіны паміж Малайзіяй і Расіяй. Перадача ключоў адбылася ў маскоўскім музеі «Гараж асаблівага прызначэння». Пры гэтым не ўдакладняецца, быў аўтамабіль набыты ці падараваны.

Aurus Senat — гэта прадстаўніцкі аўтамабіль з гібрыдным рухавіком на базе V8 і электраматора, а таксама з магчымасцю браніравання. Ён выкарыстоўваецца як аўтамабіль высокага ўзроўню для афіцыйных асоб.

Кароль Малайзіі Султан Ібрагім Ісмаіл сёлета быў адным з нямногіх кіраўнікоў дзяржаў, якія наважыліся паехаць на парад да Пуціна. Акрамя яго былі толькі прэзідэнты Казахстана, Лаоса і Узбекістана, прэм'ер-міністр Славакіі, кіраўнікі непрызнаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, цэлая дэлегацыя з Рэспублікі Сербскай у складзе Босніі і Герцагавіны і Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы

«Дзіўнае жаданне ў гэтыя дні». Зяленскі не рэкамендуе замежным палітыкам ехаць 9 мая ў Маскву

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Каментары да артыкула