БЕЛ Ł РУС

На адной са станцый мінскага метро будуць па чарзе закрываць выхады

11.05.2026 / 21:58

Nashaniva.com

На станцыі метро «Плошча Францішка Багушэвіча» часова закрыюць выхады з-за планавых рамонтных работ.

Фота ілюстрацыйнае

З 12 па 16 мая не будзе працаваць выхад №1-1. Пасля гэтага рамонт працягнецца на другім выхадзе: з 19 па 23 мая закрыюць выхад №1-2.

Схема: Мінскі метрапалітэн

У метрапалітэне паведамілі, што астатнія выхады станцыі застануцца адкрытымі. Пасажырам раяць загадзя планаваць маршрут, асабліва ў гадзіны пік.

Чытайце таксама:

На праспекце Машэрава з-за будаўніцтва метро скарэктавалі арганізацыю дарожнага руху

Як ідзе будаўніцтва падземнага перахода на Арлоўскай у Мінску

Летась у Мінску злавілі больш за 100 тысяч зайцаў

Каментары да артыкула