Грамадства22

Летась у Мінску злавілі больш за 100 тысяч зайцаў

У 2025 годзе кантралёры «Мінсктранса» выявілі 104 858 пасажыраў без квіткоў. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Канстанцін Галалобаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Па словах кіраўніка «Мінтранса», штодня грамадскім транспартам у Мінску карыстаецца больш за мільён чалавек. Пры гэтым кошт праезду пакрывае нібыта толькі каля траціны рэальных выдаткаў. Сабекошт адной паездкі складае 3 рублі 16 капеек, у той час як талон каштуе 1 рубель 10 капеек, а праезд у метро — 1 рубель 15 капеек.

Нягледзячы на адносна нізкія тарыфы, колькасць так званых «зайцаў» амаль не змяншаецца. Адзначаецца, што ў 2024 годзе кантралёры выявілі прыкладна столькі ж безбілетнікаў.

Таксама паведамляецца, што ў 2026 годзе «Мінтранс» плануе закупіць 179 адзінак новага грамадскага транспарту.

Каментары2

  • Мінак
    09.05.2026
    Спадары, так бы мовіць, журналісты! Слова "зайцы" ў дадзеным выпадку бярэцца ў двукосьсе.
  • Tut
    09.05.2026
    3 рублі? Прыватнікі на маршрутках, якія выконваюць усе патрабаванні і аплочваюць усе падаткі і зборы бяруць менш за праезд. Трэба з Мінсктранса звольніць ідэолагаў, кдбістаў і 2/3 менеджараў, і сабекошт талончыка стане каля 1 рубля, як і павінна быць пры такіх заробках у Беларусі як зараз.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам11

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам11

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць