БЕЛ Ł РУС

МАРГ вынес прадпісанне медцэнтру «Ладэ»

25.05.2026 / 17:20

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) вынесла прадпісанне медыцынскаму цэнтру «Ладэ». На думку супрацоўнікаў ведамства, медцэнтр не ў поўнай меры давёў інфармацыю пра кошт званка на кароткі нумар кантакт-цэнтра.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Рэч у тым, што інфармацыя пра платны званок і тое, што яго кошт можа адрознівацца ад таго, які вызначаны для злучэння ў дамове паміж абанентам і аператарам электрасувязі, прапісана толькі на сайце медыцынскага цэнтра. У той жа час пасля набору кароткага нумара і перад злучэннем са спецыялістам кантакт-цэнтра беларусаў пра гэта не папярэджвалі.

У МАРГ удакладнілі, што «Ладэ» выканаў прадпісанне ведамства, змяніўшы тэкст пры званку па кароткім нумары.

Чытайце таксама:

МАРГ прызнала неэтычнай рэкламу шаўрмы: «абясцэньвае жыццё жывой істоты»

АЗС выступілі супраць рэгулявання цэн у сваіх крамах на запраўках

Службы таксі абавязаліся не павышаць цэны ў непагадзь

Каментары да артыкула