БЕЛ Ł РУС

Беларускага шпіца навучылі асновам матэматыкі

11.06.2026 / 17:37

Nashaniva.com

Пажылая жанчына, якая працуе настаўніцай матэматыкі, здзівіла карыстальнікаў сацыяльных сетак сваім незвычайным вучнем — сабакам пароды шпіц, заўважыла выданне Blizko.by.

Унукі жанчыны, блогеры Вара і Ягор «Барабулькіны», апублікавалі два відэа, на якіх гадаванец нібыта рашае простыя матэматычныя задачы: напрыклад, называе адказ на пытанні «два памножыць на два» або «квадратны корань з дзевяці», падаючы патрэбную колькасць брэхаў. За правільныя адказы сабака атрымліваў пачастунак.

Відэа выклікала шмат жартоўных каментароў. Карыстальнікі пісалі, што такі вучань мог бы сам выкладаць у школе, здаць экзамены на выдатны бал або дапамагчы на кантрольнай рабоце.

Аднак сакрэт надзвычайнай здольнасцяў «пухнатага матэматыка» даволі просты. Падобныя нумары заснаваныя на дрэсіроўцы: жывёліна насамрэч не думае над пытаннямі, а рэагуе на непрыкметныя сігналы гаспадара, напрыклад, рух галавы або жэст рукой, па якіх разумее, калі трэба спыніць гаўкаць.

Чытайце таксама:

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак

Пры наведванні Лукашэнкам Мак.бай не абышлося без Умкі на стале ФОТАФАКТ

Шпіца ў Слуцку скралі для таго, каб не было сумна іншаму сабаку

Каментары да артыкула