Грамадства11

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак

У рэдакцыю выдання «Моцныя навіны» звярнуўся гамяльчук Уладзімір. Паводле яго слоў, улюбёнка сям’і Аймі загінула, як мяркуецца, нешта з’еўшы каля лаўкі ля дзіцячай пляцоўкі. Раней пра атручванне сабак падчас прагулак паведамлялі і іншыя людзі, таму можна дапусціць, што гэта не выпадкова.

Яшчэ жывая Аймі

У той дзень мужчына з жонкай былі на працы, а з дзіцём і сабакам бавіўся дзядуля. Яны прагульваліся ля возера ў Навабеліцы і прыйшлі да дзіцячай пляцоўкі. Малое адразу адправілася на горку, а пенсіянер з Аймі на ланцужку прысеў на лаўку непадалёк. Дзядуля так баяўся, што сабака ўцячэ, што пастаянна трымаў яго каля сябе на метровым ланцужку — не адпускаў.

Сабака прылёг каля лаўкі, і гаспадары мяркуюць, што менавіта ў гэты момант ён патаемна нешта падабраў з зямлі і з’еў — таму што вельмі хутка ў яго пачаліся ваніты і вадкі стул. Дзядуля з дзіцём і сабакам хутчэй вярнуліся дадому — пасля чаго Аймі легла і не ўставала.

Тэрмінова прыехала жонка Уладзіміра і павезла гадаванку ў ветклініку: ваніты і стул былі ўжо з крывёй. Паводле ўсіх сімптомаў гэта была нейкая атрута, у страўніку на рэнтгене не аказалася іншародных целаў. Сабаку паставілі кропельніцу, зрабілі некалькі ўколаў і адправілі дадому — назаўтра трэба было вярнуцца на кропельніцы. Але ўначы, на жаль, Аймі памерла.

На выпісцы ад ветэрынара, якую Уладзімір пераслаў у рэдакцыю — антытаксін і яшчэ шэраг прэпаратаў, якія прызначаюцца пры моцным атручванні.

Апошнім часам «Моцныя навіны» не раз паведамлялі пра падобныя выпадкі ў Гомелі — у канцы сакавіка, напрыклад, пра гэта расказвала гаспадыня шпіца. У канцы снежня мінулага года ў рэдакцыю пісала і ўладальніца далмацінца. У абодвух гэтых выпадках сабакі, на шчасце, выжылі.

Каментары1

  • Ёсік
    19.04.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, на дварЫ, выпраўце, калі ласка.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць