БЕЛ Ł РУС

Студэнт з ЗША пабіў сусветны рэкорд у бегу на 110 метраў з бар'ерамі

12.06.2026 / 16:24

Nashaniva.com

Амерыканскі спартсмен Джакобі Тарп устанавіў новы сусветны рэкорд у бегу на 110 м з бар'ерамі на спаборніцтвах Нацыянальнай асацыяцыі студэнцкага спорту ЗША (NCAA).

Джакобі Тарп. Фота: AP Photo/Petr David Josek

У адным з папярэдніх забегаў 20‑гадовы лёгкаатлет пераадолеў дыстанцыю за 12,75 секунды. Папярэднім уладальнікам сусветнага рэкорду быў яго суайчыннік Арыс Мэрыт: 7 верасня 2012 года на турніры ў Бельгіі ён паказаў вынік 12,80 секунды. Асабісты рэкорд Тарпа да гэтага складаў 13,01 секунды.

На летняй Алімпіядзе 2024 года ў Парыжы залаты медаль у гэтай дысцыпліне заваяваў амерыканец Грант Халаўэй, які паказаў у фінале вынік 12,99 секунды. У тым жа 2024 годзе Джакобі Тарп атрымаў перамогу на моладзевым чэмпіянаце свету.

Чытайце таксама:

Новае пракляцце НХЛ: набраў 100 балаў — застаўся без Кубку Стэнлі

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе

Серэна Уільямс вяртаецца ў вялікі тэніс і згуляе на турніры ў Лондане

Жыхарка Берліна стала сусветнай рэкардсменкай па колькасці марафонаў

Каментары да артыкула