У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы
У крамах нярэдка трапляюцца асобныя падгнілыя экзэмпляры гародніны і садавіны, але рэдка сустракаюцца прадукты, якія прадаюць гнілымі цэлымі скрынямі. Такую нядаўна заўважыла карыстальніца Threads мінчанка Ала, піша Blizko.by.
Жанчына ўбачыла скрынку бульбы са слядамі цвілі ў сталічным Green на вуліцы Рафіева, 56.
«МАРГ, прыгледзьцеся», — пазначыла карыстальніца ў пасце.
У каментарах з'явіліся і іншыя незадаволеныя якасцю прадуктаў пакупнікі. Напрыклад, адзін з карыстальнікаў знайшоў скрыню цвілых агуркоў у краме «Хіт» у Баранавічах.
А ў адной з пунктаў сеткі «Суседзі» дзяўчына ўбачыла мноства гнілых буракоў.
Чытайце таксама:
«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары
«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах
«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку