БЕЛ Ł РУС

Цана Brent упала на 5% на фоне пагаднення паміж ЗША і Іранам

15.06.2026 / 08:11

Nashaniva.com

Каціроўкі нафты зніжаюцца на фоне заключэння здзелкі паміж ЗША і Іранам.

Фота: Dan Kitwood/Getty Images

Цана Brent упала на 5% на фоне мірнага пагаднення паміж ЗША і Іранам. Жнівеньскі ф’ючарс на нафту Brent патаннеў на 4,91%, на мінімуме цана склала $83,04 за бараль, сведчаць даныя лонданскай біржы ICE.

Да 6:46 зніжэнне замарудзілася да 4,55%, нафта таргавалася на ўзроўні $83,36 за бараль.

ЗША і Іран заключылі мірную дамову, амерыканскі бок абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва і зняцці блакады з іранскіх портаў. «Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай цячэ нафта!», — напісаў Дональд Трамп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула