БЕЛ Ł РУС

Джон Коўл заявіў, што вызваленні палітвязняў будуць працягвацца

21.06.2026 / 17:14

Nashaniva.com

Такім чынам спецпрадстаўнік Трампа адрэагаваў на пост Святланы Ціханоўскай.

Джон Коўл. Фота: Yauhen Yerchak Anadolu via Getty Images

Джон Коўл заявіў, што вызваленні палітвязняў у Беларусі будуць працягвацца. Так ён адказаў у X на пост Святланы Ціханоўскай.

Дэмакратычная лідарка нагадала, што год таму на свабоду выйшаў яе муж Сяргей Ціханоўскі.

«Роўна год таму я абняла свайго любімага мужа Сяргея Ціханоўскага пасля пяці доўгіх гадоў разлучыны. Я хачу, каб кожная сям'я кожнага палітычнага зняволенага ў Беларусі адчула тую самую радасць.

Я глыбока ўдзячная ўсім, хто дапамог зрабіць яго вызваленне магчымым, асабліва Джону Коўлу і Крысу Сміту», — напісала Ціханоўская.

Коўл коратка пракаментаваў пост: «Наперадзе яшчэ больш [вызваленняў]».

Не так даўно спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі распавёў, што хутка зноў наведае Мінск. Такія паездкі звычайна заканчваюцца вызваленнем палітвязняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула