Сплаў на байдарках па Пцічы ледзь не скончыўся трагедыяй
У Асіповіцкім раёне на рацэ Пціч выратавалі жанчыну 1990 года нараджэння, якая ўдзельнічала ў сплаве на байдарцы, піша БелТА.
Фота: Таварыства ратавання на водах
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 26 чэрвеня ў аграгарадку Каўгары. Паведамленне пра чалавека ў вадзе паступіла ратавальнікам ад відавочцаў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына разам з сябрамі сплаўлялася на байдарках. Падчас руху яна ўпусціла вясло і, спрабуючы яго дастаць, моцна нахілілася. У выніку байдарка перакулілася, а жанчына апынулася ў вадзе прыкладна за пяць метраў ад берага.
Яе спадарожнікі здолелі хутка выбрацца на бераг і паведаміць пра здарэнне. У Таварыстве ратавання на водах адзначылі, што жанчына была ў выратавальнай камізэльцы.
Медыкі агледзелі пацярпелую, пасля чаго яе шпіталізавалі для далейшага назірання.
Чытайце таксама:
Слаламны канал пад Мінскам будзе працаваць усё лета
«Веславаць не трэба, але эмоцый не менш». Як выглядае прагулка па пойменных дубровах Прыпяці
Хлопчык праплыў у акіяне чатыры кіламетры, каб уратаваць сям'ю