Свет

Хлопчык праплыў у акіяне чатыры кіламетры, каб уратаваць сям'ю

У Аўстраліі 13‑гадовы хлопчык праявіў неверагодную мужнасць, праплыўшы каля 4 кіламетраў у неспакойным акіяне, каб выратаваць сваю сям’ю. Ягоныя маці, брат і сястра былі знесеныя ветрам у адкрытае мора каля ўзбярэжжа Заходняй Аўстраліі, піша Бі-бі-сі.

Заліў Географ. Фота: Getty Images

Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу ў заліве Географ. Сям’я каталася на сап-дошках і байдарках, калі моцны вецер аднёс іх надзіманыя судны далёка ад берага. Хлопчык паспрабаваў дабрацца назад на байдарцы, каб паклікаць дапамогу, але тая пачала напаўняцца вадой. Тады падлетак вырашыў плысці самастойна і пераадолеў каля 4 кіламетраў.

Спачатку ён плыў у ратавальнай камізэльцы, але праз некалькі гадзін зразумеў, што з ёй не зможа дабрацца да берага, і зняў яе. У выніку хлопчык каля чатырох гадзін змагаўся з хвалямі і змог падняць трывогу каля шостай вечара паводле мясцовага часу.

Пасля гэтага ратавальнікі пачалі маштабную аперацыю. Каля 20:30 верталёт знайшоў маці і двух дзяцей — 47‑гадовую жанчыну, 12‑гадовага хлопчыка і 8‑гадовую дзяўчынку. Яны трымаліся за дошку для веславання прыкладна за 14 кіламетраў ад берага. Ратавальнае судна даставіла іх на сушу.

Усе пацярпелыя былі ў ратавальных камізэльках, што дапамагло ім выжыць. Паліцыя і ратавальнікі адзначылі выключную адвагу і рашучасць падлетка, падкрэсліўшы, што менавіта яго дзеянні выратавалі жыццё маці, брата і сястры. Пасля агляду медыкамі сям’ю даставілі ў бальніцу, а пасля выпіскі яны асабіста падзякавалі ратавальнікам.

Каментары

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць