БЕЛ Ł РУС

Найспякотней 28 чэрвеня было ў Маларыце — 37,6°

28.06.2026 / 22:41

Nashaniva.com

Белгідрамет падвёў вынікі незвычайна спякотнага для Беларусі дня 28 чэрвеня. Найбольшае пекла было на захадзе Беларусі, асабліва ў паўднёвым яго кутку. 

Найспякотней у нядзелю было ў Маларыце — +37,4°С, далей ішлі Кобрын — +37,4°, Драгічын — +37,1°, Брэст — +37,0°.

У той жа час даволі камфортна было на ўсходзе Беларусі — +23,5° у Дрыбіне, +23,9° у Мсціславе, 24,4 у Горках.

Мінск не дацягнуў толькі 0,1 да +30°.

Заўтра гарачыня, як абяцаюць, не толькі не спадзе, але разгорнецца ў поўную сілу. Паводле апошніх разлікаў, трэба чакаць паўсюдна +30° і вышэй, а на паўднёвым захадзе Беларусі — +37..+39°.

Чытайце таксама:

Сіноптык спрагназаваў, калі ў Беларусі спадзе спякота

Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту

Пекла ў Еўропе: самы гарачы чэрвеньскі дзень у гісторыі ў Германіі і Вялікабрытаніі, адменены канцэрты, колькасць загінулых расце

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С

Каментары да артыкула