Аўто22

Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту

У летнюю спёку салон аўтамабіля хутка награваецца, працуючы па прынцыпе парніка. Нават адчыненыя вокны не вырашаюць праблему: без працуючага рухавіка кандыцыянер не ахалоджвае паветра ўнутры.

Фота: vecteezy.com

У зоне рызыкі ў такую спякоту — дзеці і жывёлы, якіх пакідаюць у машыне, піша «Мінская праўда». Арганізм дзіцяці, напрыклад, пераграваецца ў 3‑5 разоў хутчэй, чым у дарослага. У гадаванца ж цеплавы ўдар можа наступіць ужо праз 5‑10 хвілін знаходжання ў зачыненым аўтамабілі.

Штраф і крымінальная адказнасць

Пакідаючы дзіця да 7 гадоў адно ў аўтамабілі, бацькі парушаюць ПДР. За гэта прадугледжаны штраф.

Калі ж дзіця апынецца ў небяспечным для жыцця стане, а дарослы не акажа дапамогу або не паведаміць пра неабходнасць такой, можа наступіць крымінальная адказнасць па артыкуле 159 КК Рэспублікі Беларусь.

Што рабіць, калі вы ўбачылі зачыненае ў машыне дзіця або жывёлу

Калі вы сталі сведкам сітуацыі, калі ў зачыненым аўтамабілі ў спякоту засталося дзіця або хатняя жывёла, не праходзьце міма. Неадкладна трэба патэлефанаваць па нумарах: 102 або 112, бо хвілінная бестурботнасць можа прывесці да трагедыі.

Каментары2

  • .,.,.,
    28.06.2026
    СОВЕТУЮ НЕ ЗВОНИТЬ , ГЭТА НЕ СПАСЕ ЖИЗНИ, А СПАСЕ ЖИЗНИ ЛЮДЕЙ И ПИТОМЦЕВ КАМЕНЬ ПО БОКОВОМУ ОКНУ И ЖЕЛАТЕЛЬНО ВОДИТЕЛЯ , ТОЛЬКО ПОТОМ ЗВОНИТЬ ПО 102 ИЛИ 112.
  • для одаренных советчиков
    28.06.2026
    .,.,.,, советую не провоцировать людей на нарушение УК РБ ! Советчик мамкин..

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго109

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што фронт ва Украіне спыніўся?4

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян7

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў4

Украінцы нанеслі ўдар па падраздзяленню «Рубікон» у акупаваным Бярдзянску. Кажуць пра больш за 30 забітых5

У нямецкім Ростаку замест жывой каляднай ёлкі ўпершыню зрабілі яе праекцыю. Гараджане абураныя3

Шасцёра высокіх амерыканскіх чыноўнікаў перабраліся жыць на вайсковыя базы9

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы3

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго109

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць