БЕЛ Ł РУС

У Гомелі заўважылі «кропельніцы» на дрэвах у парку. Навошта яны патрэбныя?

6.07.2026 / 17:37

Nashaniva.com

Наведвальнікі палацава-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевічаў звярнулі ўвагу на незвычайныя канструкцыі, прымацаваныя да ствалоў старых дрэў, піша выданне «Штодзень». Збоку яны нагадваюць звычайныя медыцынскія кропельніцы, таму ў гомельцаў узніклі пытанні: што гэта і навошта?

Як высветлілася, гаворка ідзе пра сучасную сістэму ін’екцый у ствол дрэва. Праз спецыяльныя штуцары ў сасудзістую сістэму паступова ўводзяцца прэпараты, якія дапамагаюць дрэвам змагацца з хваробамі, шкоднікамі або пераносіць стрэсавыя ўмовы, у тым ліку працяглую спёку.

Такі спосаб лічыцца больш экалагічным за традыцыйнае апырскванне, бо рэчывы трапляюць непасрэдна ў дрэва і практычна не распаўсюджваюцца ў навакольным асяроддзі.

Асабліва актуальна гэта выглядае цяпер, калі Беларусь перажывала анамальную спёку, а старыя дрэвы адчувалі падвышаную нагрузку.

Чытайце таксама:

У Белавежскай пушчы чэзнуць векавыя дубровы. Навукоўцы патлумачылі, што адбываецца

Легендарны дуб Робіна Гуда ў Шэрвудскім лесе загінуў

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя

Чаму на Беларусі насамрэч няма 700‑гадовых дубоў і як старажытная архітэктура дапамагае батанікам

Каментары да артыкула