Свет66

Легендарны дуб Робіна Гуда ў Шэрвудскім лесе загінуў

Але не ад старасці, кажуць эксперты. 

Так дуб выглядаў раней. Фота: Paul Buckingham / wikipedia

Дуб рос у Шэрвудскім лесе ў Нотынгемшыры каля 1200 гадоў. Гэта адно з самых старажытных і вялікіх дрэў у краіне. У апошнія гады, нягледзячы на намаганні ахоўнікаў прыроды, волат пачаў чахнуць, піша BBC.

Гэтай вясной на ім упершыню не з’явілася лісця, і Каралеўскае таварыства абароны птушак (RSPB) — прыродаахоўная арганізацыя, якая кіруе лесам — паведаміла, што Вялікі дуб загінуў.

Фота: PA

Дакладную прычыну вызначыць складана. Таварыства заявіла, што тут супала мноства фактараў, з якіх асноўныя — «структурнае ўмяшанне з добрых намераў і занадта шмат чалавечай актыўнасці», звязанай з дрэвам. Наступствы змянення клімату, уключаючы нядаўнія хвалі спёкі і засухі, узмацнілі праблемы, з якімі дрэва непазбежна сутыкаецца ў такім узросце.

Мёртвы дуб застанецца стаяць на сваім месцы «як манумент людзям і дзікай прыродзе», заявіла арганізацыя. Акрамя таго, па ўсім свеце высаджаны яго саджанцы.

Легенда кажа, што разбойнік Робін Гуд выкарыстоўваў дупло Вялікага дуба — гэтая адтуліна ўтварылася з-за грыбкоў — у якасці сховішча.

У дуба было шмат розных назваў, а «Дуб маёра» замацавалася пасля таго, як дрэва было згадана ў кнізе маёра Хеймана Рука, якая выйшла ў 1790 годзе. Былы салдат брытанскай арміі пасля дэмабілізацыі жыў у некалькіх мілях ад Шэрвудскага лесу.

Каментары6

  • Жвір
    19.06.2026
    Няхай правядуць радыёвугляродны аналіз, каб пацьвердзіць узрост. Аднак гэтага ня робяць, і ніколі не рабілі, а на выгляд таму дубу добра, калі гадоў 510-535 будзе.
  • Што
    19.06.2026
    Жвір , маю моцнае жаданне пабачыць, як ты радыёвуглеродны зробіш дэ-факта свежазрубленаму дрэву, якое яшчэ 80 гадоў вуглерод-14 з ядзерных выпрабаванняў - а стагоддзе да гэтага і з вугля (Suess effect) - пампавала праз сябе.
  • Жвір
    19.06.2026
    Што, ну, вось, адразу бачна, што вы не навуковец. Уявіце сабе, што ў 1200 гадовага дрэва знойдзецца шмат гальля, на зямлі, пад зямлёй і на самой кроне, і карэньня таксама, што адмерла, ссохла( нават на фотцы бачна), звалілася, ня тое, што 80 гадоў таму, а й нават 300... Падавалася б, вось вам і сьцяг у рукі, наперад, але нешта там тармозіць... Мяркую, што вашай адгаворачкай як раз і карыстаюцца, каб аблапошыць разьзявакаў-турыстаў...

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць