БЕЛ Ł РУС

Пацярпелы ад пажару дом у цэнтры Мінска накрылі часовым дахам і паскараюць капітальны рамонт

6.07.2026 / 19:11

Nashaniva.com

Капітальны рамонт дома на вуліцы Леніна, 9 у Мінску, які пацярпеў ад пажару, які бушаваў тут 28‑29 чэрвеня, плануюць пачаць у 2027 годзе. Пра гэта стала вядома падчас выязной нарады пад кіраўніцтвам старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

На сённяшні цалкам завершана ўкладванне часовага даху, што дазволіць абараніць будынак ад працяканняў падчас моцных ападкаў.

У адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска адзначылі, што пасля пажару графік капітальнага рамонту дома быў перагледжаны. У 2026 годзе плануецца распрацаваць праектную дакументацыю, а самі рамонтныя работы пачаць у 2027 годзе.

Цяпер будаўнікі займаюцца аварыйна-аднаўленчымі работамі: разбіраюць пашкоджаныя канструкцыі і расчышчаюць паддахавую прастору, каб як мага хутчэй прыступіць да ўзвядзення пастаяннага даху.

Паводле інфармацыі «Мінскбуда», ужо вывезена каля 1 400 кубаметраў будаўнічага смецця, закончаны дэмантаж канструкцый, якія не падлягаюць аднаўленню, і ўкладзены часовы дах.

Першыя элементы новай кроквеннай сістэмы плануюць даставіць на аб'ект 9 ліпеня. Будаўнікі працуюць штодня з 8:00 да 23:00, каб як мага хутчэй закончыць аднаўленне дома.

Чытайце таксама:

Беларусы ўсім Threads прапануюць дапамогу пацярпелым жыхарам Леніна, 9

Вось як выглядае дах дома на вуліцы Леніна ў Мінску пасля вялікага пажару ФОТАФАКТ

Пажар патушылі, але кватэры залілі. Спецыялісты пра тое, як ацаніць шкоду

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска

Каментары да артыкула