Грамадства44

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА

Учора ўвечары ў доме на Леніна, 9 у сталіцы адбыўся пажар. Загарэліся гарышча і дах. З самай раніцы жыхары дома, якія начавалі ў іншых месцах (хто ў сваякоў, хто ў інтэрнаце), ужо прыехалі ацаніць маштаб трагедыі, піша Onliner.

Хтосьці маўкліва стаіць у двары, хтосьці ўсхвалявана выходзіць з пад’ездаў. Людзей пускаюць унутр, каб тыя змаглі забраць нейкія неабходныя рэчы або сфатаграфаваць шкоду.

Трэці пад'езд плыве. Паўсюль стаяць лужыны вады, пахне гарам.

Артур і Кацярына згаджаюцца паказаць сваю арэндную кватэру. Са столі да гэтага часу льецца вада цёмнага колеру, адчуваецца моцная вільготнасць.

— Вось, сфоткалі кватэру для гаспадара. Ён проста не ў Мінску знаходзіцца. Мы тут рабілі самі рамонт, куплялі мэблю і тэхніку… — кажа Артур. — Што будзем рабіць? Я паеду назад жыць у сваю кватэру ў Мінску, я мінчук.

Паверхам ніжэй знаходзіцца кватэра Святланы. Жанчына са слязамі на вачах просіць зафіксаваць урон і не ведае, як дзейнічаць і чаго чакаць. Па ейных словах, пакуль яна будзе жыць у дачкі. Калі атрымаецца вярнуцца ў сваю родную сталінку — пытанне адкрытае.

— Паглядзіце, зайдзіце ў спальню. Я лічу, што нехта павінен арганізоўваць людзям дапамогу. Не толькі засяленне ў гасцініцу. Калі я пытаю, хто прыйдзе ацэньваць урон, хто гэта ўсё зафіксуе, ніхто нічога не кажа. Паглядзіце, што робіцца. Усё гарэла, гэта ж не чыстая вада цячэ. З перакрыццяў ідзе, разумееце? Дом 53‑га года пабудовы.

А вось так выглядае яшчэ адна кватэра ў пад'ездзе.

Каментары4

  • Люда
    29.06.2026
    Не понимаю почему такое внимание к рядовому пожару?
    Такое каждый месяц сплошь и рядом
  • КМ
    29.06.2026
    Капремонт назревает.
    Опалачивает страховка(если есть) и виновник пожара.
    Но это "пространство для мероприятий на чердаке " изначально бакрот.
    Так что смотрим результаты пожарной экспертизы и делаем выводы .
  • Gorliwy Litwin
    29.06.2026
    Цяпер забароняць усе івэнт прасторы і самі івэнты. Абсалютна лагічны крок для ўлады Красаўцаў. Дзеля Міру і Дабрабыту.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць