БЕЛ Ł РУС

У Польшчы рассакрэцілі даныя пра аб'ём вайсковай дапамогі Украіне

6.07.2026 / 19:50

Nashaniva.com

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў, што з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання Варшава перадала Украіне вайсковую дапамогу на амаль чатыры мільярды еўра, піша «Еўрапейская праўда».

Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski, File

Паводле слоў польскага міністра, пасля ўзгаднення з прэм'ер-міністрам краіны Дональдам Тускам было прынята рашэнне пачаць працэс рассакрэчвання інфармацыі аб перадачы Польшчай Украіне вайсковай тэхнікі і ўзбраення.

Касіняк-Камыш адзначыў, што ў 2022—2023 гадах Польшча паставіла Украіне розных відаў вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў на суму каля 15 мільярдаў злотых (прыкладна 3,4 мільярда еўра).

З 2024 года да цяперашняга часу сума дапамогі склала каля 1,55 мільярда злотых (прыкладна 350 мільёнаў еўра). Сярод перададзенага ўзбраення міністр назваў ракеты PAC-3 для зенітных ракетных комплексаў Patriot.

Кіраўнік польскага Мінабароны падкрэсліў, што падтрымка Украіны застаецца для Польшчы стратэгічнай задачай.

Раней віцэ-спікер Сейма і лідар партыі «Канфедэрацыя» Кшыштаф Босак заявіў, што ўрад нібыта без ведама парламента перадаў Украіне ракеты-перахопнікі для сістэм Patriot. Пасля гэтага Касіняк-Камыш і паведаміў пра рашэнне рассакрэціць інфармацыю пра польскую вайсковую дапамогу Кіеву.

Чытайце таксама:

Качыньскі: Украіна не ўступіць у ЕС, калі не зменіць свой курс

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet

«З Бандэрай Украіну ў ЕС не прымуць»: у Польшчы прыгразілі блакаваць шлях Украіны ў Еўрасаюз

Кіраўнік польскай разведкі назваў ключавую ўмову для паляпшэння адносін з Мінскам

Каментары да артыкула