Барысаўскі БАТЭ пачаў выступленне ў еўракубках з нічыёй
Барысаўскі БАТЭ пачаў выступленне ў еўракубках сезона 2026/27 з нічыёй. У першым матчы кваліфікацыі Лігі канферэнцый беларуская каманда на выездзе згуляла з албанскім клубам «АФ Эльбасані» — 1:1.
У першым тайме гаспадары часцей валодалі мячом і ў ужо кампенсаваны час Ардзіт Нікай адкрыў лік.
У другім тайме раўнавагу на 67‑й хвіліне аднавіў Ягор Русакоў, які выйшаў на замену ў перапынку. Для барысаўскага футбаліста гэта быў дэбют у еўракубках. Пасля яго моцнага ўдару галавой мяч праляцеў праз сетку варотаў наскрозь.
Да канца сустрэчы каманды больш не забілі. Матч завяршыўся ўнічыю — 1:1.
Матч у адказ адбудзецца 16 ліпеня ў азербайджанскім Сумгаіце — фармальна «хатнім» стадыёне БАТЭ.
Чытайце таксама:
«У маёй кар’еры такое — упершыню». З футбольнага клуба «Мінск» нечакана ўцёк малады футбаліст
Талай больш не працуе ў трэнерскім штабе БАТЭ
Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў