БЕЛ Ł РУС

Аэрапорт Палм-Біч у Фларыдзе цяпер афіцыйна носіць імя Трампа

9.07.2026 / 18:32

Nashaniva.com

Міжнародны аэрапорт Палм-Біч у амерыканскім штаце Фларыда з 9 ліпеня афіцыйна носіць назву «Міжнародны аэрапорт імя прэзідэнта Дональда Дж. Трампа». З 18 жніўня таксама зменіцца яго код ІАТА — замест PBI будзе выкарыстоўвацца DJT.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Акрамя аэрапорта, у Фларыдзе імем Трампа названыя некалькі дарожных аб'ектаў. Участак Паўднёвага бульвара, які вядзе да трампавай рэзідэнцыі Мар-а-Лага, цяпер носіць назву «Бульвар прэзідэнта Дональда Дж. Трампа». Таксама ў штаце ёсць «Шаша прэзідэнта Дональда Дж. Трампа» і авеню Дональда Трампа ў горадзе Хаялія.

Шаша з такой жа назвай існуе і ў штаце Аклахома.

Пасля вяртання ў Белы дом Трамп ініцыяваў перайменаванне шэрагу дзяржаўных устаноў. У снежні 2025 года Дзяржаўны дэпартамент ЗША прысвоіў яго імя Інстытуту міру ў Вашынгтоне. У тым жа месяцы кіраўніцтва Цэнтра імя Кенэдзі прагаласавала за ўключэнне імя Трампа ў назву ўстановы, аднак ужо ў чэрвені 2026 года суд прызнаў такое рашэнне незаконным, і цэнтру вярнулі ранейшую назву.

Некаторыя аб'екты насілі імя Трампа яшчэ да пачатку яго палітычнай кар'еры. Напрыклад, у штаце Мантана ёсць вуліца Trump Drive, а ў штаце Нью-Ёрк — дзяржаўны парк імя Дональда Дж. Трампа, хоць мясцовыя ўлады цяпер разглядаюць магчымасць яго перайменавання.

Чытайце таксама:

Федэральны суддзя пастанавіў прыбраць імя Трампа з фасада Кенэдзі-цэнтра ў Вашынгтоне

Міжнародны аэрапорт у Фларыдзе назавуць у гонар Трампа

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар

Мексіка падае ў суд на Google праз перайменаванне Мексіканскага заліва

У ЗША перайменавалі Мексіканскі заліў у Амерыканскі

Каментары да артыкула