БЕЛ Ł РУС

«Цотны-няцотны». У Расіі вынаходзяць усё хітрэйшыя схемы продажу бензіну

9.07.2026 / 18:56

Nashaniva.com

У некалькіх рэгіёнах Расіі на фоне дэфіцыту бензіну ўведзены новыя абмежаванні на яго продаж. З 9 ліпеня ў Астраханскай, Ніжагародскай абласцях і Мардовіі паліва адпускаюць па схеме «цотны-няцотны»: у цотныя дні месяца запраўляюцца аўтамабілі з цотнай апошняй лічбай нумарнога знака, у няцотныя — з няцотнай, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Фота ілюстрацыйнае

Падобныя меры таксама плануюць увесці ў Пскоўскай, Ліпецкай і іншых абласцях.

Улады тлумачаць гэта неабходнасцю зменшыць чэргі на аўтазапраўках і больш раўнамерна размеркаваць дэфіцытнае паліва. У некаторых рэгіёнах дадаткова ўстаноўленыя ліміты на запраўку, а продаж бензіну ў каністры забаронены.

У Ніжагародскай вобласці таксама плануюць выпрабаваць сістэму продажу бензіну па QR-кодах. Мяркуецца, што яна дазволіць гарантаваць кожнаму аўтаўладальніку магчымасць атрымаць пэўны аб'ём паліва ў вызначаны час на канкрэтнай запраўцы. Раней такую сістэму ўжо ўвялі ў Чыце і акупаваным Севастопалі.

Як сцвярджаюць расійскія ўлады, дэфіцыт бензіну звязаны з перабоямі ў працы нафтаперапрацоўчых заводаў, сезонным ростам попыту і ажыятажам сярод спажыўцоў. Шэраг рэгіёнаў ужо ўвёў рэжым павышанай гатоўнасці, а ў акупаваным Крыме абвешчана надзвычайная сітуацыя.

На фоне гэтага крызісу Казахстан узмацніў кантроль на мяжы, каб прадухіліць незаконны вываз паліва ў Расію. Паводле інфармацыі казахстанскіх сілавікоў, з пачатку года былі затрыманыя сотні аўтамабіляў з дадатковымі паліўнымі бакамі, прызначанымі для кантрабанды бензіну.

Чытайце таксама:

Чарговая атака БПЛА на Расію — гараць дзве нафтабазы, у Таганрогскім заліве пашкоджаны танкеры

Расія ўвяла поўную забарону на экспарт дызельнага паліва

Для паставак у Крым паліва расіяне выкарыстоўваюць цыстэрны для вады і малака

Прапагандыстка Сіманьян заклікала расіян супакоіцца наконт дэфіцыту бензіну і нагадала, што ёсць яшчэ прадуктовыя карткі

Найбуйнейшы НПЗ Расіі спыніў працу пасля атакі беспілотніка

Каментары да артыкула