Вываз нафты з Персідскага заліва амаль спыніўся
Пасля аднаўлення баявых дзеянняў паміж Іранам і ЗША суднаходства праз Армузскі праліў рэзка скарацілася. Паводле інфармацыі Bloomberg, 9 ліпеня па асноўным маршруце амаль не было руху — з Персідскага заліва выходзіў толькі адзін супертанкер.
Фота: Getty Image
Зніжэнне актыўнасці пачалося яшчэ 8 ліпеня. За суткі праз праліў у абодвух кірунках прайшло каля 20 суднаў, тады як пасля аднаўлення навігацыі сярэдні паказчык складаў 34 судны за дзень. Да пачатку канфлікту праз Армузскі праліў штодня праходзіла каля 135 суднаў.
Нягледзячы на гэта, Іран працягвае экспарт нафты. За апошнія суткі пяць танкераў вывезлі каля 11 мільёнаў бараляў нафты. Аднак пакуль невядома, ці ўдасца прадаць гэтыя аб'ёмы, бо ЗША адмянілі часовую ліцэнзію, якая дазваляла пакупку іранскай нафты, і санкцыі зноў дзейнічаюць у поўным аб'ёме.
На фоне падзей цана нафты маркі Brent пасля скачка вышэй за 80 даляраў за барэль знізілася прыкладна да 76,8 даляра.
Паводле ацэнак аналітыкаў банка ING, да пачатку эскалацыі з краін Персідскага заліва марскім шляхам штодня экспартавалася каля 6—7 мільёнаў бараляў нафты. Для вяртання да ранейшых аб'ёмаў паставак экспарт павінен вырасці прыкладна да 14 мільёнаў бараляў за суткі, пры гэтым частку паставак Саудаўская Аравія і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты ўжо перанакіравалі па нафтаправодах.
Чытайце таксама:
ЗША пачалі новую хвалю ўдараў па Іране пасля заяў Трампа пра завяршэнне перамір’я
ЗША зноў нанеслі маштабныя ўдары па Іране. Цэны на нафту тут жа падскочылі
ЗША адклікаюць ліцэнзію на продаж іранскай нафты пасля эскалацыі ў Армузскім праліве