Свет22

ЗША пачалі новую хвалю ўдараў па Іране пасля заяў Трампа пра завяршэнне перамір’я

Амерыканскія вайскоўцы заявілі пра новую серыю ўдараў па Іране неўзабаве пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што лічыць тэрмін пагаднення аб спыненні агню завершаным. Ваенная эскалацыя пачалася напярэдадні саміту НАТА ў Анкары і была справакаваная іранскімі атакамі на гандлёвыя судны ў Армузскім праліве, піша ВВС.

Фота: Amirhosein Khorgooi / ISNA via AP

Паводле паведамлення Цэнтральнага камандавання ЗША, сілы краіны нанеслі дадатковыя ўдары, каб аслабіць здольнасць Ірана пагражаць свабодзе суднаходства. Трамп у сацсетцы Truth Social назваў гэта помстай за бамбардзіроўку суднаў Іранам, папярэдзіўшы, што ў выпадку паўтарэння «будзе значна горш».

Новая хваля амерыканскіх удараў ужо завяршылася. Было атакавана 90 цэляў уздоўж іранскага ўзбярэжжа, уключаючы сістэмы СПА, склады ракет і беспілотнікаў, вайскова-марскія аб’екты і лагістычную інфраструктуру.

Іранскае агенцтва IRNA пацвердзіла выбухі ў некалькіх гарадах (Бэндэр-Абас, Чабахар, Канарэк, Сірык, астравы Лаван). У аэрапорце Іраншэхра пашкоджаныя інфраструктурныя аб’екты, загінуў пажарнік. Выбухі таксама былі чуваць у Бушэры, дзе размешчаная АЭС, аднак, паводле заяваў Трампа, станцыя не пацярпела.

У сваю чаргу, Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі заявіў пра атакі на дзве амерыканскія базы ў Кувейце і дзве ў Бахрэйне. Міністэрства абароны Кувейта паведаміла пра адбіццё ракетных удараў і нападаў беспілотнікаў. Тэгеран паабяцаў у найбліжэйшы час аднавіць масіраваныя атакі на базы ЗША.

Эскалацыя фактычна разбурыла надзеі на ператварэнне чэрвеньскага мемарандума аб узаемаразуменні (які прадугледжваў 60‑дзённыя перамовы) у пастаяннае мірнае пагадненне.

Прадстаўнік МЗС Ірана абвінаваціў ЗША ў парушэнні дакумента. Крыніцы CNN паведамляюць, што Трамп траціць цярпенне праз зацягванне Тэгеранам перамоў па ядзернай праграме і незадаволены тым, што Армузскі праліў да гэтага часу цалкам не адкрыты. На борце Air Force One Трамп заявіў журналістам: «Кожны раз, калі яны наносяць удар па нас, мы наносім па іх 20 удараў».

Галоўны іранскі перамоўшчык, спікер мясцовага парламента Махамад-Багер Галібаф абвінаваціў ЗША ў парушэнні пагаднення і аднаўленні нафтавых санкцый, заявіўшы, што «Армузскі праліў адкрыецца толькі пры дамоўленасцях з Іранам, а не пры амерыканскіх пагрозах». Пры гэтым генсак НАТА Марк Рутэ назваў дзеянні ЗША «абсалютна неабходнымі».

На фоне канфлікту сусветныя цэны на нафту выраслі больш чым на 1 даляр за бараль.

Каментары2

  • %
    09.07.2026
    Паводле паведамлення Цэнтральнага камандавання ЗША, сілы краіны нанеслі дадатковыя ўдары, каб аслабіць здольнасць Трампа пагражаць свабодзе суднаходства

    ______________
    Кто на ком стоял !? Выражайтесь яснее
  • Biełarus' Freedom
    09.07.2026
    Трамп, спадзяюся, нарэшце даб'е гэта пытаньне, ці кіне на паўдарозе?

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць