У Віцебску з'явіліся святлафоры з васількамі ФОТАФАКТ
Напярэдадні міжнароднага фестывалю «Славянскі базар» на некалькіх святлафорах у Віцебску з'явіліся выявы васількоў — сімвала гэтага мерапрыемтва. Спецыяльныя яркія налепкі размясцілі на жоўтых сігналах святлафораў, піша Times.by.
Такія святлафоры можна ўбачыць на пяці скрыжаваннях горада: на плошчах Перамогі і Свабоды, каля гарадской ратушы, на вуліцы Замкавай і на Маскоўскім праспекце. Далей падобнае афармленне плануюць зрабіць і на іншых ажыўленых вуліцах Віцебска.
Пасля заканчэння «Славянскага базару» налепкі з васількамі здымаць не плануюць, таму арыгінальнае афармленне святлафораў застанецца часткай гарадскога ландшафту.
Чытайце таксама:
У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму
У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?