БЕЛ Ł РУС

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

15.07.2026 / 18:56

Nashaniva.com

У ноч на 16 ліпеня ў Мінску тры станцыі метро будуць працаваць даўжэй у сувязі з трансляцыяй паўфінальнага матча чэмпіянату свету па футболе 2026 года на стадыёне «Дынама», паведамілі ў Мінскім метрапалітэне.

Выява зроблена Мінскім метрапалітэнам пры дапамозе ШІ

Да 01:00 будуць адкрытыя для ўваходу станцыі «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая» і «Першамайская». Звычайна яны перастаюць пускаць пасажыраў у 00:40.

Такое рашэнне прынята, каб гледачы пасля заканчэння футбольнага матча маглі зручна скарыстацца метро.

У другім паўфінале чэмпіянату свету сустрэнуцца зборныя Англіі і Аргенціны. Пачатак сустрэчы — 15 ліпеня ў 22:00 па мінскім часе. Пераможца выйдзе ў фінал турніру, дзе сустрэнецца са зборнай Іспаніі, а каманда, якая прайграе, згуляе ў матчы за трэцяе месца з французамі.

Чытайце таксама:

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах

25‑гадовы футбаліст зборнай ПАР памёр пасля вяртання з чэмпіянату свету

Каментары да артыкула