Спорт22

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах

Што стала прычынай смерці маладога мужчыны з Нідэрландаў, пакуль невядома. Яго знайшлі ўчора ў сваім доме.

Фота: Alex Gottschalk/DeFodi Images/DeFodi via Getty Images)

Паводле інфармацыі De Telegraaf, паліцыя правяла расследаванне абставін здарэння і выключыла датычнасць трэціх асоб.

Роб Дыперынк павінен быў паехаць на чэмпіянат свету 2026 года ў якасці відэаасістэнта арбітра (VAR) нідэрландскай брыгады, аднак у красавіку яго адхілілі ад працы.

Прычынай стаў скандал: пасля матча Лігі канферэнцый паміж «Крыстал Пэлас» і «Фіярэнцінай» (3:0), які адбыўся ў Лондане, Роба затрымалі па падазрэнні ў дамаганнях да 17‑гадовага падлетка.

Паводле паведамленняў, суддзя завязаў размову з юнаком у гатэлі, падчас якой дакранаўся да яго і спрабаваў заманіць у свой нумар. Дыперынка адпусцілі пад заклад, і ён поўнасцю супрацоўнічаў са следствам.

Праз два тыдні паліцыя закрыла справу з-за недахопу доказаў.

Што стала прычынай смерці маладога мужчыны, пакуль невядома.

Роб Дыперынк працаваў арбітрам у прафесійным футболе Нідэрландаў з 2012 года. Спачатку ён судзіў матчы Першага дывізіёна, а з 2017 года — і Эрэдывізі (вышэйшай лігі). Таксама ён працаваў на міжнародным узроўні ў брыгадзе VAR падчас чэмпіянату Еўропы 2024 года ў Германіі.

Дыперынк таксама павінен быў узяць удзел у чэмпіянаце свету гэтым летам у складзе нідэрландскай судзейскай брыгады Дані Макелі. Аднак Робу забаранілі ўезд пасля яго арышту ў Лондане ў красавіку гэтага года па падазрэнні ў сэксуальным гвалце. Планавалася, што ён вернецца да судзейства ў наступным сезоне.

Каментары2

  • Princessmessi
    14.07.2026
    Пасля матча Аргенціна-Егіпет даверу да ФІФА больш няма.
  • Жвір
    14.07.2026
    Princessmessi, не разганяйце хвалю, арбітры былі вельмі карэктнымі ў гульні Аргентыны супраць Егіпта. Тэхнічныя сродкі кантролю пацьвердзілі гэта.

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць